На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны вайны ў Афганістане, рэктар Полацкай ВНУ Юрый Раманоўскі, выкладчыкі, а таксама студэнты.
"Мужнасць, вопыт і самаадданасць, якія праявілі воіны-інтэрнацыяналісты, і сёння служаць прыкладам служэння сваёй Айчыне. Менавіта яны ў афганскай вайне ўпершыню далі адпор сусветнай тэрарыстычнай супольнасці, надоўга усталяваўшы мір і спакой на зямлі", — сказаў Юрый Яцэнтовіч.
Праект "Мае імгненні вайны" - дакументальны фільм-успамін пра падзеі вайны ў Афганістане, створаны работай ветэранаў-афганцаў, студэнтаў-гісторыкаў і выкладчыкаў. Пяць адкрытых інтэрв'ю распавядаюць пра жыццё і смерць, пра сяброўства і здраду. Але найперш гэта фільм пра гонар і абавязак.