Удзел у работах прынялі прадстаўнікі Полацкага РАУС, ГАНС, ЖКГ, в/ч 5530, Полацкага лясгаса, аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Полацкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Даў наказ групе Ігар Марковіч, кіраўнік раёна: "Мы робім высакародную справу. Як спадчыннікі пераможцаў, мы павінны захаваць памяць пра гады Вялікай Айчыннай вайны і герояў, якія заваявалі для нас мірнае неба".
Знойдзеныя фрагменты былі дастаўлены ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік.
- Наперадзе чакае каласальная праца. Вывучэнне, ідэнтыфікацыя, рэстаўрацыя, каб потым знаходка заняла годнае месца ў экспазіцыі Музея баявой славы. Упэўненая, што яна не апошняя,- пракасментавала Таццяна Явіч, намесніца дырэктара музея-запаведніка.