Яны дапамагаюць загартавацца, а таксама павышаюць настрой і жыццёвы тонус. Найбольшай папулярнасцю сярод жыхароў раёна карыстаюцца лыжы і канькі. Хто хоча займацца спортам, але не мае інвентара, можа яго ўзяць у пунктах пракату.
Аддзел турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (вул. Валогіна, 1а) - выдатнае месца, дзе вы зможаце пакатацца на лыжах у лясным масіве і ўзяць інвентар напракат. У асартыменце 90 пар, чаравікі ад 36 да 46 памеру, ёсць лыжы і для маленькіх дзяцей.
Час работы пракату з 10.00 да 16.00, прыём інвентара да 17.00, пры сабе трэба мець дакумент. Кошт 5 рублёў за гадзіну.
Прыходзьце, катайцеся, атрымлівайце асалоду ад марознага надвор'я, і памятайце — катанне на лыжах – выдатная кардыятрэніроўка, якая дапаможа гарманічна развіць цела і бяспечна ўмацаваць здароўе.