Учора ў Полацку адкрыўся каток па адрасе: вул. Успенская, 6, стадыён філіяла БДТУ "Полацкі дзяржаўны лясны каледж" (былы стадыён "Хімік"). Уваход вольны. Канькі лепш узяць з сабой, так як пункт пракату тут пакуль не прадугледжаны.
Каток працуе штодня з 11.00 да 23.00. Пераканаўчая просьба - выконваць тэхніку бяспекі. Добрага зімовага адпачынку!