Раней паведамлялася, што паблізу в. Азіна ў лясным масіве выяўлены рэшткі самалёта часоў Вялікай Айчыннай вайны грамадзянінам, які праінфармаваў пра гэта Полацкі РАУС.
- На месцы сапёры піратэхнічнай групы правялі абследаванне на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў. Былі знойдзены два кулямёты, якія цяпер знаходзяцца на аглядзе для далейшай перадачы ў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, — далажыў Вячаслаў Петкун, начальнік аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама.
Як мяркуецца знойдзены штурмавік Іл-2.
- Наперадзе чакае рэстаўрацыя і ідэнтыфікацыя фрагментаў самалёта, пасля чаго яны зоймуць годнае месца ў экспазіцыі нашага музея, — падкрэсліў Канстанцін Нарэйка, загадчык Музея баявой славы.
Падводзячы вынікі пасяджэння, Ігар Марковіч паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны падняць фрагменты самалёта і перадаць іх гісторыкам для далейшай работы.