Пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай абмеркавалі пытанні развіцця Полацкага малочнага камбіната

10.02.2025

Сёння Полацк з рабочым візітам наведала Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У праграме — наведванне адкрытага акцыянернага таварыства "Полацкі малочны камбінат".

Наталля Іванаўна азнаёмілася з дзейнасцю вытворчасці і пацікавілася, якая прадукцыя карыстаецца найбольшым попытам у Беларусі і за яе межамі, якія найбліжэйшыя задачы стаяць перад кіраўніцтвам камбіната.

Пасля чаго адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў, якія датычацца яго развіцця. У пасяджэнні, пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай, прынялі ўдзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, прадстаўнікі абласной і мясцовай улады, галіновых міністэрстваў і ведамстваў.

Наталля Качанава ў пачатку дыялогу адзначыла: "На Полацкім малочным камбінаце прадстаўнікі працоўнага калектыву агучылі праблему эфектыўнасці яго работы. Гэтае прадпрыемства добра сябе зарэкамендавала ў плане таго, што прадукцыя, якую яно выпускае, вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У яго добрая гісторыя. Тут сфарміраваўся добры калектыў, людзі па-добраму ставяцца да свайго прадпрыемства і жадаюць яго захаваць. Мы павінны выпрацаваць канструктыўныя рашэнні".

У завяршэнні пасяджэння спікер Савета Рэспублікі дадала, што па выніках абмеркавання будзе зроблены даклад Прэзідэнту краіны аб сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве, і шляхах яе нармалізацыі.

У асартыменце прадпрыемства - натуральнамалочная прадукцыя: малако, кефір, ёгурты, смятана, дэсерты тварожныя, сыркі тварожныя глазураваныя, дэсерты, тварог; алей; маянэзы; сухое малако.

pvestnik.by