Аўтакалона стартавала з пляцоўкі КЗ "Віцебск". Наступнымі кропкамі маршруту сталі плошча Свабоды, вуліца Леніна, Плошча Перамогі, праспект Чарняхоўскага і Будаўнікоў. Фінішавалі машыны на вуліцы 33-й Арміі.
Дарэчы, мерапрыемства, якое аб'яднала сотні віцяблян прымеркавалі да фіналу электаральнай кампаніі. Менавіта сёння ЦВК Беларусі зацвердзіў вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Большасцю галасоў пераканаўчую перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Падзяліць агульную для краіны перамогу разам з іншымі віцяблянамі і падзяліцца перапаўняючымi эмоцыямі паспяшаўся старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Дзмітрый Дзямідаў.
- Унутры перапаўняюць самыя цёплыя пачуцці, бо гэта наша агульная перамога і наш Прэзідэнт. Выбары яшчэ раз прадэманстравалі найвышэйшы ўзровень палітычнай сталасці беларускага народа, паказалі нашу згуртаванасць і адзінства. Мы абралі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка Прэзідэнтам і тым самым пацвердзілі курс на пабудову мірнай і шчаслівай будучыні Беларусі, – адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса.
Аўтапрабег аб'яднаў патрыятычныя і грамадскія сілы з самых розных куткоў Віцебшчыны. Сям'я Алены і Уладзіміра Свяцкіх разам з двума дзецьмі прыехала на мерапрыемства з Полацка. Муж і жонка прызнаюцца, што сённяшні дзень для іх стаў па-асабліваму адказным і важным.
- Мы за стабільную Беларусь з традыцыйнымі каштоўнасцямі. Як для паўнавартаснай сям'і для нас гэта важна. Мы робім гэта дзеля нашых дзяцей і стабільнага жыцця ў сваёй дзяржаве. Нам хочацца на сваім прыкладзе паказваць, як трэба любіць Радзіму і сваіх блізкіх, таму сёння мы тут.
Мора ўсмешак, моцныя абдымкі і залівісты смех у гэты вечар аб'ядналі моладзь. Анастасія і Васіліса вучацца ў ВДУ ім. П.М. Машэрава. Не тая, дзяўчаты падзяліліся, што сёння яны проста шчаслівыя за сваю краіну.
- Цяпер для нас няма нічога лепшага за пачуццё поўнага спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.