"У ЦВК прадстаўлены пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта аб выніках галасавання па абласцях і Мінску, на падставе якіх устаноўлены вынікі выбараў па краіне", - сказаў Ігар Карпенка.
Агульная колькасць выбаршчыкаў па краіне склала 6 903 994 чалавекі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі. Удзел у галасаванні прынялі 5 916 195 выбаршчыкаў.
Датэрмінова прагаласавалі 2 887 052 выбаршчыкі. Па месцы знаходжання прагаласавалі 278.850 выбаршчыкаў. У дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання прынялі ўдзел у галасаванні 2 750 293 выбаршчыкі.
За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч — 119 272 галасы выбаршчыкаў;
Канапацкая Ганна Анатольеўна — 109 760 галасоў выбаршчыкаў;
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч — 5 136 293 галасы выбаршчыкаў;
Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч — 189 740 галасоў выбаршчыкаў;
Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч — 102 789 галасоў выбаршчыкаў.
Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 213 277 выбаршчыкаў.
"Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, за кандыдатуру якога пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82%, гэта значыць больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні", - падкрэсліла сакратар ЦВК Алена Балдоўская.