У намінацыі "Харчовыя тавары" ў ліку лаўрэатаў тавары полацкіх вытворцаў:
тварог масавай доляй тлушчу 5%;
мука пшанічная вышэйшага гатунку М54-25 Полацкага камбіната хлебапрадуктаў;
хлеб "Полацкі са збожжам" філіяла "Полацкі хлебазавод".
Нагадаем, конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца з 2002 года. Мэта яго правядзення - падтрымка беларускіх вытворцаў па прасоўванні тавараў, прадукцыі і паслуг на ўнутраным і знешніх рынках, а таксама інфармаванне спажыўцоў аб лепшых якасных прадуктах і паслугах.