Пакупнікам прапанавана прадукцыя грамадскага харчавання (кулінарныя і кандытарскія вырабы), харчовыя, а таксама нехарчовыя тавары. На прылаўках можна было ўбачыць фірмовыя стравы і вырабы, пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні.
Напрыклад, на ўчастку для галасавання №1 адразу размясцілася некалькі гандлёвых кропак.
- У нас можна набыць тавары беларускага вытворцы, у тым ліку з дзяржаўнай сімволікай. Карыстаюцца попытам насенне, бо наперадзе дачны сезон, - падкрэсліла Вольга Яраш, прадавец ААТ "Дом гандлю".
Прыцягвалі ўвагу і астраўкі вырабаў ручной работы, прадстаўленыя Нінай Стадольскай, Любоўю Васільевай і Любоўю Някрасавай, майстрамі Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Тут можна было набыць вырабы са скуры, вязаныя і з лёну.
Спяшаліся выбаршчыкі на дэгустацыю асецінскіх пірагоў, якую арганізавалі ўладальнікі гастракафе БуFet.
- Мы прапануем пакаштаваць пірог з бульбай, беконам і цыбуляй, людзям падабаецца. Дарэчы, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь іх можна было набыць у нас па прывабнай цане за 12 рублёў, — распавяла афіцыянт Дар'я Чарткова.
Вялікі асартыментны пералік быў у самім кафэ. Руляда, курыца і рыба ў кляры, брускетта, салаты, запечанае мяса, бульба, боршч і кандытарскія вырабы.
- Карыстаюцца попытам пончыкі, хрушчы, піражкі, булачкі па прывабнай цане, — адзначыла Таццяна Рыўкіна, афіцыянт гастракафе БуFet.
Людзі з задавальненнем рабілі пакупкі. Многія адзначалі, што ў іх сем'ях гэта абавязковая традыцыя зайсці ў буфет пасля галасавання.
Палачанка Тамара Гузей адзначыла добры выбар у кафэ. Прыйшоўся жанчыне да спадобы і асяцінскі пірог, які яна набыла пасля дэгустацыі, каб парадаваць свае блізкіх.
Кожны ўчастак здзіўляў па-свойму. На ўчастку для галасавання №3 прайшла дэгустацыя хлябцоў ад філіяла "Полацкі хлебазавод", на № 5 участку вельмі спадабаўся выбаршчыкам пячоначны пірог, а на ўчастках, якія размясціліся ў СШ №6 раскуплялі пірагі з павідлам.




















