Алім Джаксыбекаў: "Праведзена цудоўная работа"

27.01.2025

Алім Джаксыбекаў, місія назіральнікаў ад СНД:

- Два дні працавалі ў Полацку, была магчымасць паназіраць за датэрміновым галасаваннем і асноўным днём галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наведалі шэраг участкаў для галасавання, праведзена цудоўная падрыхтоўчая работа. Усё было максімальна адпрацавана. Створаны ўсе ўмовы для выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь, для таго каб яны змаглі ажыццявіць сваё канстытуцыйнае права і прагаласаваць. Вельмі пазітыўны і добразычлівы настрой, як у членаў участковых камісій, так і ў саміх выбаршчыкаў. Неаднаразова станавіліся сведкамі, што людзі ішлі на ўчасткі як на свята - сем'ямі, з шарамі, сцяжкамі. Усюды была створана святочная атмасфера, людзі дзякавалі выканаўчай уладзе за такую арганізацыю выбараў. Усе камісіі добразычліва, карэктна, разам з тым вычарпальна давалі адказы на ўсе пытанні.

Таксама Алім Джаксыбекаў падзяліўся ўражаннямі ад знаходжання ў найстаражытным горадзе Беларусі.

- У Полацку не ўпершыню, але, тым не менш, не перастаю здзіўляцца, як гараджанам і кіраўніцтву горада, вобласці, краіны ўдаецца захоўваць дух старажытнага горада Полацка. У ім гарманічна зліліся сучаснасць, з новым мікрараёнам, і гісторыя са знакавымі будынкамі. Захоплены, як горад добраўпарадкуецца. Прыкметная зладжаная работа гарадской улады, якая звяртае ўвагу на розныя бакі жыцця, нюансы. Я ведаю, што тут нядаўна прайшоў форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Відаць, што людзі ўклалі ўсю сваю душу і любоў у падрыхтоўку. Усе прыведзена ў адпаведнасць, пышна праведзены аднаўленчыя работы. Застаецца толькі ганарыцца старажытным Полацкам, і пажадаць, як спяваецца ў беларускім гімне: "ВВечна жыві і квітней, Беларусь!",- сказаў Алім Амангельдзіевіч.

pvestnik.by