- Выбары — гэта заўсёды важны і хвалюючы працэс, які вызначае вектар развіцця нашай дзяржавы. Магу сказаць цалкам дакладна, што кожны актывіст нашай арганізацыі ведае пра тое, што ён мае права паўплываць на палітычную сітуацыю ў краіне, што галасаванне дае магчымасць выказаць сваё меркаванне, выбраць кандыдата, які найбольш поўна адпавядае асабістым каштоўнасцям і перакананням. Упэўнена, што толькі чалавек, глыбока любячы сваю Радзіму, адданы ёй і жадаючы свайму народу толькі дабра і росквіту, здольны стаяць ля руля праўлення дзяржавай. Сёння я аддала свой голас за будучыню нашай краіны, дзе будзем мірна жыць і гадаваць сваіх дзяцей. Таму прыйшла на ўчастак разам з дзецьмі, каб яны разумелі, наколькі гэта значная падзея, — падкрэсліла маладзёжны лідар.




















