Яшчэ да васьмі раніцы на ўчастку №5, які размясціўся ў СШ №10 iмя У.М. Азіна.
Сярод першых выбаршчыкаў у асноўны дзень выбараў - Уладзімір Смалякоў. Цікавы факт, што першым мужчына становіцца ва ўсіх электаральных кампаніях на працягу дзесяці гадоў.
Уладзімір Мікалаевіч, адзначыў, што для яго гэта традыцыя і ў выбарах ён прымае ўдзел заўсёды. Мужчына падзякаваў членам участковай камісіі за работу: "Дзякуй вам! Здароўя ўсім, міру, дабрабыту, удачы. Хай у нашай краіне будзе ўсё добра, росквіту ёй".
Прыемны момант -Уладзімір Мікалаевіч атрымаў у падарунак торт.