Кіраўнік Полацкага райвыканкама заклікаў палачан праявіць актыўнасць

24.01.2025

Паважаныя жыхары Полацкага раёна! Разам з вамі мы знаходзімся на парозе важнай гістарычнай падзеі — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усіх нас, незалежна ад палітычных поглядаў і перакананняў, аб'ядноўвае любоў і адданасць нашай малой радзіме і Беларусі. Удзельнічаючы ў выбарах, мы можам і павінны вырашаць лёс сваёй краіны. А гэта можа адбыцца толькі пры ўмове высокай актыўнасці насельніцтва.

Полацкая раённая і ўчастковыя камісіі раёна зрабілі вялікую работу. Цяпер слова за вамі, выбаршчыкамі. Запрашаю жыхароў Полаччыны прыняць актыўны ўдзел у галасаванні. Скарыстайцеся сваім выбарчым правам, прыйдзіце на выбарчыя ўчасткі, прыміце ўдзел у галасаванні і зрабіце свой выбар — за росквіт нашай краіны.

Палачане заўсёды былі патрыётамі, пра гэта сведчыць багатая на добрыя справы і ініцыятывы гісторыя рэгіёна. А ўсё, што створана, важна зберагчы!

Удзелам у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь мы прадэманструем наша адзінства і імкненне жыць у моцнай, квітнеючай і мірнай краіне.

Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама.
Фота Святлана Альсевіч

pvestnik.by