Не менш актыўна пачаўся тут і другі дзень датэрміновага галасавання: за 15 хвілін работы ўчастка ў скрыню для галасавання бюлетэні апусцілі 20 палачан.
Сярод іх і старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч.
- Упэўнены, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нас пройдуць у спакойнай і мірнай абстаноўцы. Для выбаршчыкаў створаны ўсе ўмовы, на кожным участку для галасавання ёсць неабходная інфармацыя. Трэба адзначыць, што палачане досыць актыўна галасуюць датэрмінова. Перакананы, што кожны павінен зрабіць свой выбар, прагаласаваўшы тым самым за будучыню сваёй краіны, сям'і, дзяцей і ўнукаў. 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва паказалі, што мы рухаемся ў правільным кірунку: захаваны шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі, створаны новыя вытворчасці. Эканоміка развіваецца планамерна, а галоўнае — пад мірным небам. Мы ўпэўнена ідзем наперад, - падкрэсліў Іосіф Францавіч. - Старэйшае пакаленне павінна паказваць прыклад, весці за сабой моладзь. Таму заклікаю ўсіх прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каб быць упэўненым у заўтрашнім дні.
Выбаршчыкі ішлі на ўчастак актыўна, з добрым настроем, спакойна рабілі свой выбар.
- Заўсёды галасую датэрмінова, і гэты раз не выключэнне. Хачу, каб Беларусь і далей квітнела, а над намі было мірнае неба. Свой голас аддала за стваральную будучыню краіны, - падзялілася палачанка Таццяна Пакатова.
Члены ўчастковай камісіі адзначылі досыць высокую яўку выбаршчыкаў у першыя дні датэрміновага галасавання. Палачане свядома аддаюць голас за таго, хто забяспечыць паступальнае і мірнае развіццё нашай дзяржавы.