Галіна Муравей: "Выбары Прэзідэнта - найважнейшая падзея для дзяржавы"

21.01.2025

Галіна Муравей, старшыня Полацкага раённага Савета ветэранаў, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу:

- Выбары Прэзідэнта - найважнейшая падзея для дзяржавы. Мы не проста выказваем сваё меркаванне, выконваем свой грамадзянскі абавязак, але і выбіраем шлях далейшага развіцця нашай краіны. Таму важна і трэба праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю. Палачане заўсёды былі годнымі грамадзянамі сваёй краіны, сумленна і з поўнай самааддачай працавалі на працоўных месцах, выхоўвалі дзяцей, аддаючы даніну павагі людзям старэйшага пакалення. І ўсё, што мы разам стварылі, трэба зберагчы!

pvestnik.by