У Беларусі стартаваў агітацыйны этап выбарчай кампаніі

03.01.2025

У Беларусі стартуе агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадставяць выбаршчыкам свае перадвыбарныя праграмы. Перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 па 25 студзеня 2025 года.

Нагадаем, кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляць перадвыбарчую агітацыю ў вызначаных выбарчым заканадаўствам формах.

У адпаведнасці з законам нельга ўжываць агітацыю, у якой выкарыстоўваецца прапаганда вайны, заклікі да парушэння канстытуцыйнай цэласнасці нашай краіны, абразы, паклёп у дачыненні да службовых асоб, іншых кандыдатаў у Прэзідэнты. Рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на тэрыторыі кожнага ўчастка для галасавання выдзелены спецыяльныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. З дадзенымі рашэннямі можна азнаёміцца на афіцыйных інтэрнэт-сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

pvestnik.by