Аб маркіроўцы ювелірных вырабаў

29.01.2025

У Рэспубліцы Беларусь мяркуецца ўвядзенне маркіроўкі ювелірных вырабаў сродкамі ідэнтыфікацыі. У цяперашні час па маркіроўцы ювелірных вырабаў рэалізуецца пілотны праект (тэрмін яго рэалізацыі падоўжаны да 30.06.2025).

У сувязі з гэтым суб'ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю ювелірных вырабаў, варта ажыццяўляць замену (абнаўленне) касавага абсталявання з улікам таго, што гэта касавае абсталяванне павінна ва ўстаноўленым парадку забяспечваць рэалізацыю маркіраваных тавараў.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне