Прадаваць прадукцыю кветкаводства і дэкаратыўныя расліны фізічным асобам можна толькі пры наяўнасці даведкі, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя выраблена плацельшчыкам (або асобамі, якія знаходзяцца з імi ў адносінах блізкага сваяцтва або сваяцтва), на размешчаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва. Даведка выдаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па ўстаноўленай форме.
Пры наяўнасці такой даведкі фізічныя асобы маюць права рэалізоўваць кветкі з выплатай адзінага падатку або падатку на прафдаход.
Набытыя на баку кветкі і дэкаратыўныя расліны можна прадаваць толькі пасля рэгістрацыі ў якасці ІП ці арганізацыі. Пры гэтым кірмашовы гандаль кветкамі суб'екты гаспадарання павінны ажыццяўляць з выкарыстаннем касавага абсталявання.
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне