ААТ "Белаграпрамбанк" запускае другі сезон сумеснага праекта з глабальнай кампаніяй плацежных тэхналогій Visa, накіраваны на павышэнне ўстойлівасці жаночага бізнесу, - бізнес-акселератар "Я расту!"

24.01.2025

У рамках падпісанага паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і Полацкім раённым выканаўчым камітэтам пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, Банк запускае другі сезон сумеснага праекта з глабальнай кампаніяй плацежных тэхналогій Visa, накіраваны на павышэнне ўстойлівасці жаночага бізнесу, – бізнес-акселератар "Я расту!".

"Я расту!"- гэта праект для жанчын, на стадыі адкрыцця ўласнага бізнесу або вядучых сваю дзейнасць на працягу аднаго года, якія хацелі б павялічыць продаж і маштабаваць бізнэс.

Праграма праекта прадугледжвае 8 навучальных модуляў, па заканчэнні якіх удзельніцы змогуць выбудаваць стратэгію развіцця ўласнага бізнесу. Праект дапаможа структураваць веды аб правільным вядзенні бізнесу і разабрацца як яго маштабаваць.

Старт бізнес-акселератара "Я расту!" - 06.02.2025. Працягласць праграмы: люты-красавік 2025 года. Праект прадугледжвае, як анлайн навучанне, так і афлайн сустрэчы з ментарамі на пляцоўцы цэнтра прыцягнення Igrow у г.Полацк. Асаблівая каштоўнасць акселератара - ментарская падтрымка ўдзельніц на працягу ўсяго праекта. Разам з вопытнымі прадпрымальнікамі (ментарамі) удзельніцы адпрацуюць атрыманыя тэарэтычныя веды на ўласных бізнес-кейсах. Удзел у праекце бясплатны.

Падрабязная інфармацыя аб бізнес-акселератары "Я расту!" і рэгістрацыя даступная па спасылцы http://igrowladies.tilda.ws/.