Адбылася рабочая паездка ў Полацкі раён памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча

23.01.2025

Адбылася рабочая паездка ў Полацкі раён памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча. Разам са старшынёй Полацкага райвыканкама Ігарам Марковічам наведалі шэраг аб'ектаў.

Падчас датэрміновага галасавання ўвага нададзена арганізацыі работы на выбарчых участках. Не засталіся без увагі і іншыя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Пры наведванні ДУАЗ "Полацкая ЦГБ" Сяргей Ляўковіч азнаёміўся з працай новага харчаблока, пагутарыў з калектывам. Таксама ў полi зроку – будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Аэрапорт, рамонт памяшканняў для ўстаноўкі камп'ютэрнага тамографа.

З кіраўніцтвам Полацкага ляснога каледжа абмеркавалі прафарыентацыйную работу, замацоўваемасць выпускнікоў на першым працоўным месцы, выхаваўчую дзейнасць.

Важны пункт у праграме наведвання - ТАА "КімаБел", найбуйнейшага дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў краіне. Сёлета тут пачнецца рэалізацыя другога этапу інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі вытворчасці коштам 8 млн. рублёў са стварэннем 21 новага працоўнага месца.

pvestnik.by