У Полацкім раёне стартавала датэрміновае галасаванне

22.01.2025

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стартавала сёння ў 12.00.

На ўчастку для галасавання №1 першым прагаласаваўшым стаў Юрый Крыканаў, ваенны пенсіянер. Юрый Мікалаевіч прызнаўся, што заўсёды імкнецца прыйсці ў ліку першых на выбарчы ўчастак і ўжо шмат гадоў аддае свой голас за мірнае і стабільнае развіццё нашай краіны.

З важнай падзеяй яго павіншаваў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, уручыў сімвалічны падарунак.

Таксама Ігар Іванавіч пажадаў членам участковай камісіі зладжанай плённай працы. На ўчастку для галасавання №1, які размяшчаецца ў памяшканні ЦК "Полацк" зарэгістравана 1675 выбаршчыкаў, з іх 10 — упершыню галасуючых.

pvestnik.by