З 8 студзеня ў сувязі з рэканструкцыяй моста па вул. Кастрычніцкай праз раку Палата ўнесены змены ў арганізацыю дарожнага руху

20.01.2025

Пасля закрыцця моста інтэнсіўнасць руху па вул. Гогаля, Еўфрасінні Полацкай, Кастрычніцкай павялічылася ў 1,5-2 разы ў залежнасці ад часу сутак і дня тыдня.

Таму нават пры выкананні ўсіх мерапрыемстваў па павелічэнні прапускной здольнасці ў пікавыя перыяды могуць узнікаць заторовые сітуацыі.

На скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Еўфрасінні Полацкай зменены схемы руху па палосах і святлафорнае рэгуляванне. Зачынены пешаходны пераход праз вул. Еўфрасінні Полацкай з боку вул. Камуністычнай для забеспячэння магчымасці праезду транспартных сродкаў па асноўным маршруце руху і выключэння небяспечных сітуацый.

Таксама зменена светлафорнае рэгуляванне і размеркаваны кірункі руху па палосах на скрыжаваннях вул.Кастрычніцкай – вул. Гогаля, вул. Камуністычнай – вул. Гогаля для забеспячэння праезду транспарту і разгрузкі названых участкаў.

Для пропуску магчымых інтэнсіўных патокаў транспарту і забеспячэння бяспекі дарожнага руху на скрыжаванні вуліц Еўфрасінні Полацкай і Камуністычнай забаронены прамы рух з боку вул. Замкавай у бок вул. Кастрычніцкай і левапаваротны рух у другарадным рэжыме з боку вул. Камуністычнай у бок вул. Замкавай.

Аптымальныя маршруты для вадзіцеляў прапануе аддзел ДАІ Полацкага РАУС. Калі, напрыклад, неабходна дабрацца ад рынку г. Полацка, Дома гандлю да мікрараёна Марыненка, варта выбіраць кірунак па вуліцах Гогаля, Кастрычніцкай, Юбілейнай, П.Броўкі. Ад аўтавакзала да плошчы Свабоды зручней ехаць па вуліцах Кастрычніцкай, Юбілейнай, праспекце Францыска Скарыны.

Важная інфармацыя для пешаходаў: на час закрыцця моста ліквідаваныя пешаходныя пераходы праз вуліцу Еўфрасінні Полацкай з боку дзіцячай паліклінікі, праз вуліцу Кастрычніцкую з боку аўтавакзала, праз вуліцу Камуністычную на скрыжаванні з вул. Еўфрасінні Полацкай. Скрыжаванне праезных частак па ўказаных вуліцах будзе ажыццяўляцца на бліжэйшых пешаходных пераходах, якія размешчаны паблізу БШ № 9, Дома побыту, у раёне будынка Полацкага райвыканкама.

Дзяжурныя экіпажы ДАІ гатовыя аказаць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху ў рамках закрыцця моста. Першачарговая задача для праекціроўшчыкаў, дарожных і будаўнічых арганізацыі, Дзяржаўтаінспекцыі – стварэнне бяспечных умоў для перамяшчэння грамадзян, што не заўсёды, на жаль, з'яўляецца зручным для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Аддзел ДАІ Полацкага РАУС просіць усіх удзельнікаў дарожнага руху з павагай і разуменнем ставіцца адзін да аднаго, да правядзення дарожных будаўнічых работ і прынятых мер па змяненні арганізацыі дарожнага руху.

Начальнік аддзела ДАІ
Полацкага РАУС В. С. Малчанаў