Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў.
На конкурс дапускаюцца работы, выкананыя на працягу 2024 года ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.
Вынікі будуць падведзены ў тэрмін з 1 лютага да 1 мая ў 3 этапы:
- з 1 лютага да 1 сакавіка - вызначэнне лепшых работ на раённым і гарадскім узроўнях;
- з 2 сакавіка да 1 красавіка - выбары пераможцаў на абласным этапе;
- з 2 красавіка да 1 мая - вызначэнне лепшых работ на рэспубліканскім узроўні.
Работы, аформленыя згодна з патрабаваннямі Інструкцыі "Аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку", зацверджанай Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2010 г. №32 (у рэдакцыі пастановы Мінпрыроды ад 27.05.2011 г. №20, ад 2012/08/26 N 44) прадастаўляць да 10.02.2025г. у Наваполацкую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: вул. Камсамольская, 10, тэл. 50-20-54.
Падвядзенне вынікаў конкурс адбудзецца 12 лютага 2025 года.