У рамках падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у аддзеле ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама праведзены разлік сіл і сродкаў, задзейнічаных у забеспячэнні грамадскага парадку і грамадскай бяспекі, а таксама створаны рэзервы асабістага складу на выпадак аператыўнай неабходнасці.
У месцах правядзення выбараў перад супрацоўнікамі РАУС стаяць сур'ёзныя задачы па забеспячэнні грамадскага парадку і грамадскай бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца недапушчэнню правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, мітынгаў, шэсцяў.
Арганізавана правядзенне праверак умовы захоўвання агнястрэльнай зброі фізічных асоб, асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках у АУС усіх катэгорый. Праводзіцца тлумачальная работа ва ўстановах адукацыі, арганізацыях і прадпрыемствах раёна аб недапушчэнні фактаў парушэння грамадскага парадку, з выкарыстаннем забароненай сімволікі.
Праведзена камісійнае абследаванне ўчасткаў для галасавання, у мэтах недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні кантролю за асобамі, якія маюць судзімасць, а таксама знаходзяцца на іншых уліках у Полацкім РАУС.
Не лішнім будзе нагадаць грамадзянам аб неабходнасці праяўляць пільнасць і інфармаваць органы ўнутраных спраў аб падазроных сітуацыях для своечасовага рэагавання.
Інфармацыя аб фактах парушэння грамадскага парадку, падазроных транспартных сродках, асобах, безгаспадарных прадметах кругласутачна прымаецца па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай часткі РАУС +375295970423, а таксама 102.
Начальнік Полацкага РАУС В. А. Петкун