Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым і радасным святам - Раством Хрыстовым!
У гэтыя святочныя дні кожны з нас верыць у лепшае. Цуд Раства Хрыстова сагравае нашы душы, умацоўвае веру ў дабро, міласэрнасць, у сапраўдную любоў! Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам аб блізкіх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.
У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення.
Упэўненыя, шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў будзе і далей садзейнічаць умацаванню адзінства на роднай зямлі.
Няхай жыватворнае святло Раства напоўніць вашы сэрцы цяплом, верай і светлай радасцю, прынясе поспех і добрыя весткі, надасць вам сілы для ажыццяўлення самых запаветных жаданняў і планаў!
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і святочнага настрою!
І. І. Марковіч,
старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
І. Ф. Грыбовіч,
старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў.
Ва ўсе часы духоўнасць умацоўвала волю народа, згуртоўвала і аб'ядноўвала яго, натхняла на перамогі і стваральную працу. Гэтае светлае свята - сімвал нашых непарушных каштоўнасцяў - любоў да Айчыны, шанаванне сям'і, павага да культуры і звычаяў продкаў. Калядныя дні напаўняюць усіх пачуццём міласэрнасці і цярпення, звяртаючы кожнага да духоўных вытокаў нашай краіны. У гэтыя дні мы стараемся акружыць клопатам і ўвагай сваіх блізкіх, дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў нашай падтрымцы.
Полацк заўсёды быў і застаецца месцам духоўнай сілы, захавальнікам традыцый праваслаўнай культуры. Дзякуем усім, хто сумленна працуе на карысць роднага краю, здзяйсняе добрыя справы, дзеліцца сваёй душэўнай шчодрасцю з землякамі.
Няхай жыватворнае святло Раства азарае нашы дамы, дапамагае шанаваць жыццё і быць больш беражлівымі адзін да аднаго, прынясе ў кожны дом спакой і цярпенне, шчасце і радасць! І няхай мір і згода пануюць на нашай роднай зямлі!
С.В. Адзінцова, А. Н. Стома,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.