Любы жадаючы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.
Час і месца прафсаюзнага прыёму ў вашым раёне ці горадзе можна даведацца ў абласных (Мінскім гарадскім) аб'яднаннях прафсаюзаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах:
Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
Гарадзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў.
У абласных (Мінскім гарадскім) аб'яднаннях прафсаюзаў ажыццяўляецца папярэдні запіс на прафсаюзны прыём. Папярэдне запісацца можна асабіста, па тэлефоне, праз сайт, па адрасе электроннай пошты абласных (Мінскага гарадскога) аб'яднанняў прафсаюзаў.
Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь