Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 13 па 22 снежня 2024 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у тым ліку ў сферы хатняга гвалту, таксама накіраваны на комплекснае прымяненне мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і ўцягванне грамадзян для аказання садзейнічання пры рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні хатняга гвалту.
У вырашэнні праблем хатняга гвалту Вам дапамогуць:
Праваахоўныя органы. Калі Вы падвяргаліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 46-32-02 або 102.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася (тэл. 46-17-95, 46-11- 58).
Медыцынскiя ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звернецеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне ўрача дапаможа пакараць злачынцу.
Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!