Але не варта забывацца, што менавіта ў перыяд святочных дзён дома, на прагулках і ў гасцях вас могуць чакаць самыя нечаканыя небяспечныя сітуацыі. Каб дапамагчы кожнаму жыхару нашай краіны правесці навагоднія святы без НС, работнікі прапаганды МНС правядуць штогадовую рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію (акцыю) "Бяспечны Новы год!". Сёлета яна пройдзе з 16 па 30 снежня ў два этапы.
Але акрамя акцыі хочацца нагадаць правілы бяспекі.
Ёлку трэба ўсталяваць: далей ад батарэй ацяплення, каб яна не перашкаджала свабодна хадзіць па пакоі і не засланяла дзверы, якія вядуць у іншыя пакоі.
Нельга ўпрыгожваць ёлку (сапраўдную або штучную) цацкамі, якія лёгка запальваюцца, не варта абкладваць падстаўку пад ёлкай звычайнай ватай, упрыгожваць запаленымі свечкамі.
Дарэчы, пры гарэнні штучнай ёлкі вылучаюцца вельмі шкодныя рэчывы. А кропелька палаючага пластыка, патрапіўшы на скуру, пакіне апёк больш глыбокі, чым сапраўдны распалены вугольчык.
Электрычныя гірлянды бяспечныя, калі прайшлі сертыфікацыю і падчас захоўвання на складзе крамы не былі сапсаваныя. Вельмі шмат навагодніх пажараў здараецца з-за кароткага замыкання. Калі вы адчулі пах паленай ізаляцыі, заўважылі іскрэнне або выявілі, што правадкі моцна награваюцца або плавяцца, карыстацца такой гірляндай нельга.
- Не купляйце электрагірлянды невядомай вытворчасці, не выкарыстоўвайце самаробныя гірлянды.
- Інструкцыя павінна быць на рускай мове з пералікам усіх небяспечных фактараў.
- Пры выбары гірлянды імкніцеся аддаць перавагу меней магутным. Чым менш магутнасць лямпачак, тым менш ствараемы імі нагрэў, а значыць - і рызыка ўзгарання.
- Не выкарыстоўвайце адначасова больш за тры гірлянды.
- Ніколі не пакідайце гірлянды ўключанымі, калі сыходзіце з хаты ці кладзіцеся спаць.
Прымайце ўдзел у акцыі і атрымлівайце не толькі новыя веды ў галіне бяспекі, але і карысныя падарункі, станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны, якія дазволяць вам сустрэць надыходзячы 2025 год ярка і бяспечна! І хай у Новым годзе вас азараюць грандыёзныя ідэі і спраўджваюцца мары.