У сувязі са скарачэннем светлавога дня і нестабільнымі ўмовамі надвор'я, кіроўцам неабходна быць вельмі ўважлівымі пры праездзе паблізу пешаходных пераходаў

03.12.2024

У лістападзе ў Полацку здзейснена 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх пацярпелі пешаходы.

8 лістапада 62-гадовы палачанін, кіруючы аўтамабілем "Сітраен", рухаючыся паблізу дома 52 па вул. Ефрасінні Полацкай, здзейсніў наезд на 16-гадовую навучэнку Полацкага каледжа, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ дзяўчыне нанесены цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі цялесных пашкоджанняў, якія не прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя.

25 лістапада 62-гадовы палачанін, кіруючы аўтамабілем "Volkswagen Polo" паблізу дома 84 па вул. Кастрычніцкай у г. Полацку па рэгуляваным пешаходным пераходзе, які знаходзіўся ў выключаным стане, здзейсніў наезд на 32-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку дарогі. У выніку ДТЗ пешаход з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу, дзе пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаны на амбулаторнае лячэнне.

Кіроўцам варта праяўляць павышаную ўвагу пры праездзе пешаходных пераходаў, выконваць хуткасныя абмежаванні, і правілы манеўравання. Пешаходы пры руху ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці дарогі павінны пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць уважлівымі на дарозе.

Начальнік АДАІ

Полацкага РАУС В. С. Малчанаў