Прафілактычная акцыя "Тыдзень лічбавай пісьменнасці"

03.12.2024

У мэтах супрацьдзеяння кіберзлачынствам, прафілактыцы іх здзяйснення, павышэння ўзроўню лічбавай пісьменнасці насельніцтва ў перыяд з 26 лістапада па 02 снежня на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка праводзіцца прафілактычная акцыя "Тыдзень лічбавай пісьменнасці".

У мэтах супрацьдзеяння кіберзлачынствам, прафілактыцы іх учынення, павышэння ўзроўню лічбавай пісьменнасці насельніцтва ў перыяд з 26 лістапада па 2 снежня 2009 г. на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка праводзiцца прафілактычная акцыя "Тыдзень лічбавай пісьменнасці"

У рамках дадзенай акцыі супрацоўнікі міліцыі штодня выступаюць у працоўных калектывах і навучальных установах.

Так, 27 лістапада оперупаўнаважаны АПК Полацкага РАУС - старшы лейтэнант міліцыі Гусева Вікторыя правяла сустрэчу з супрацоўнікамі і ўдзельнікамі творчых калектываў Полацкага гарадскога Палаца культуры. Прысутным было вельмі карысна паслухаць інфармацыю аб інтэрнэт-злачынствах, бо большасць з іх даверлівыя пажылыя людзі. Вікторыя Паўлаўна падрабязна расказала пра фішынг і вішынг, пра тое, як распазнаць фэйкавыя сайты і не паддацца на падман аб хуткім заробку ў інвеставанні.

Важныя правілы бяспекі персанальных даных для пажылых грамадзян:

  1. Не паведамляйце свае персанальныя дадзеныя (нумар банкаўскай карты або рахункі, ПІН-код, пашпартныя дадзеныя) невядомым людзям, асабліва па тэлефоне.
  2. Не ўдзельнічайцеу акцыях з прызамі, дзе трэба нешта аплаціць, да прыкладу, унёсак за перасылку прыза.
  3. Калі вам прыйшло паведамленне ад знаёмага чалавека ці блізкага сваяка з просьбай тэрмінова выслаць грошы ці перадаць кур'ерам, не рабіце гэтага! Спачатку ператэлефануйце знаёмаму і пераканайцеся, што гэта не ашуканцы. Гэта ж датычыцца і званкоў. Спыніце размову, ператэлефануйце родным і пераканайцеся, што з імі ўсё ў парадку, не адкрывайце дзверы такім "кур'ерам", аб падобных фактах неадкладна паведамляйце па тэлефоне "102";
  4. Памятайце, што работнікі банкаў і супрацоўнікі праваахоўных органаў не тэлефануюць з дапамогай мэсэнджараў і не папросяць усталяваць "ахоўную" мабiльную праграму.
  5. Памятаеце, што банкі, страхавыя і крамы не рассылаюць лісты з просьбай перайсці па спасылцы, змяніць свой пароль, увесці нумар банкаўскай карты і сакрэтны код пацверджання або паведаміць іншыя асабістыя дадзеныя!

Раскажыце аб дадзеных правілах сваім блізкім пажылым людзям, гэта дапаможа абараніць іх ад ашуканскіх дзеянняў.

Будзьце пісьменнымі, не трапляйцеся на хітрыкі ашуканцаў!

Начальнік АПК
Полацкага РАУС Д.С. Падцяроб

03 12 24 02 1

03 12 24 02 2

03 12 24 02 3