Напрыклад: 26 лістапада 31-гадовы непрацуючы, раней судзімы за крадзеж палачанін знаходзячыся ў гаражным спажывецкім кааператыве "Дзвіна" пашкодзіў замок аднаго гаража. Пасля чаго пракраўся ў дадзены гараж і здзейсніў крадзеж бензапілы і веласiпеда. Урон склаў 470 рублёў. У далейшым зламыснік паспеў прадаць бензапілу і патраціць атрыманыя сродкі на алкагольныя напоі. Фігурант затрыманы.
Зламыснікі палююць за ўсім, што можна лёгка панесці: посудам, асабістымі рэчамі, прадуктамі, электраінструментамі, будаўнічымі матэрыяламі.
Спосабы ўчынення крадзяжоў з дачных дамоў адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю. Гэта падбор ключоў, выкарыстанне адмычак і іншых злодзейскіх інструментаў, выбіванне дзвярэй, пранікненне праз вокны, гарышчы.
Таму важна прыняць меры засцярогі:
- прыбярыце каштоўныя рэчы - лепш за ўсё павезці іх з сабой або пакінуць на захоўванне ў суседзяў;
- умацуйце бяспеку - усталюеце надзейныя замкі на дзвярах, зачыніце вокны знутры і падумайце аб рашотках або аканіцах;
- часцей наведвайце сваю дачу – рэгулярныя візіты дазволяць вам заўважыць кожную змену;
- дамовіцеся з суседзямі аб дапамозе – папрасіце іх сачыць за вашым домам і паведамляць аб любых падазроных дзеяннях;
- выкарыстоўвайце тэхналогіі – разгледзьце варыянт усталёўкі відэаназірання і датчыкаў руху на ўчастку;
- падумайце аб ахове - магчыма, варта заключыць дагавор з ахоўнай кампаніяй.
Калі крадзеж усё ж адбыўся, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю і паспрабуйце захаваць сляды злачынства.
Адказнасць за ўчыненне гэтага віду злачынстваў надыходзіць па арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Не давайце зламысніку магчымасці свабоднага доступу да вашай маёмасці, прыміце ўсе меры па яе захаванасці.
Начальнік АУР
Полацкага РАУС М.П. Крацянок