У Оршы ў рамках "Марафону адзінства" будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "У будучыню – разам!"

03.12.2024

Ужо на гэтым тыдні Орша сустрэне "Марафон адзінства"! Святочныя мерапрыемствы пройдуць у райцэнтры 6 і 7 снежня.

03 12 24 23

Адной з "фішак" акцыі ў райцэнтры стане работа інтэрактыўнай пляцоўкі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "У будучыню - разам!".

У праграме:

  • навуковыя праекты навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка па робататэхніцы, біятэхналогіях, віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, архітэктуры і дызайне, авіякасмічным тэхналогіям,
  • інтэлектуальная віктарына "Атамны спрынт",
  • віктарына "Фізіка для чайнікаў",
  • інтэлектуальная гульня "Дэтэктар ведаў".

Час: 6 і 7 снежня з 10.00 да 18.00.
Месца: Аршанскі гарадскі Цэнтр культуры "Перамога" (вул. Ул. Леніна, 31, 2 паверх).

vitvesti.by