Выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшло сёння ў г. Глыбокім

03.12.2024

Выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшло сёння ў г. Глыбокім.

На парадку дня - будаўніцтва жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва 20 тысяч чалавек і менш. Члены СУОМС і члены Савета Рэспублікі разгледзелі праблемныя пытанні па будаўніцтве жылля і аб'ектаў інфраструктуры ў сельскіх населеных пунктах і мерах па іх вырашэнні.

У фокусе ўвагі — будаўніцтве жылля ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе, арэнднае жыллё як механізм замацавання работнікаў сацыяльнай сферы, уплыў будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры і жылля на развіццё г. Глыбокае Віцебскай вобласці і інш.

"Месцам правядзення нашага пасяджэння абраны горад Глыбокае - тыповы малы горад Беларусі са старажытнай гісторыяй (610 гадоў), насельніцтвам каля 18 тыс. чалавек, некалькімі горадаўтваральнымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці. Сёння на прыкладзе гэтага населенага пункта мы дэталёва абмяркуем усё, што звязана з будаўніцтвам жылля і інфраструктуры, выявім слабыя і моцныя бакі, абмяняемся вопытам, думкамі, каб выпрацаваць у тым ліку заканадаўчыя шляхі далейшага развіцця адпаведных тэрыторый, - адзначыла Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі. - Як сказаў наш Прэзідэнт: мэта беларусаў у Год якасці - перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця. Гэты тэзiс цалкам адносіцца і да разглядаемай сёння тэмы".

Гэтая задача не новая, але вельмі важная, падкрэсліла спікер. "Калі мы прыязджаем у такія невялікія гарады, мы бачым, наколькі тут выдатная аўра, добрыя людзі жывуць. Нам трэба зрабіць усё, каб моладзь, якая размяркоўваецца, прыязджала і заставалася тут, стварала сем'і, нараджала дзяцей. На мой погляд, сёння па вялікім рахунку створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі заставаліся і жылі ў такіх гарадах", — дапоўніла Наталля Качанава.

У Рэспубліцы Беларусь налічваецца 115 гарадоў, 85 пасёлкаў гарадскога тыпу, 22 991 сельскіх населеных пунктаў, з іх 738 аграгарадкоў. У складзе тэрыторыі краіны гарадскія населеныя пункты складаюць 1,7 працэнта (345,9 тыс. га), сельскія населеныя пункты - 5,2 працэнта (1081 тыс. га).

Аб будаўніцтве жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва 20 тысяч чалавек і менш падчас пасяджэнняў далажыў Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. Да Міністра пасля заканчэння даклада з пытаннямі звярнуліся Леанід Заяц, Ігар Брылевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.

Будаўніцтва жылля ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе стала тэмай даклада старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Субоціна. Аб арэндным жыллі як механізме замацавання работнікаў сацыяльнай сферы расказала Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка. Уладзіслаў Татарыновіч задаў Міністру ўдакладняючае пытанне, тлумачэнні прадставіў Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла. На тэму ўплыву будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры і жылля на развіццё горада Глыбокае Віцебскай вобласці выступіў старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Шубскі.

Нагадаем, Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі з'яўляецца калегіяльным дарадчым органам, які ажыццяўляе распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці органаў мясцовага самакіравання і каардынуе пытанні ўзаемадзеяння паміж імі і органамі дзяржаўнага кіравання.

pvestnik.by