Беларускі Чырвоны Крыж запускае штогадовую дабрачынную кампанію "Ёлка жаданняў"

02.12.2024

Беларускі Чырвоны Крыж запускае штогадовую дабрачынную кампанію "Ёлка жаданняў", з мэтай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, няпоўным сем'ям, прыёмным і апякунскім сем'ям, шматдзетным сем'ям, сем'ям мігрантаў і бежанцаў, а таксама адзінокім пажылым людзям і людзям, якія знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду і хоспісах.

02 12 24 46 1

Вы можаце дапамагчы ў зборы навагодніх падарункаў, цацак, адзення, абутку, пісьмовых, спартыўных, бытавых прыладаў, прадуктовых набораў і іншага або – адправіць СМС (для абанентаў МТС і Life) на нумар 553 (тэкст паведамлення: 1472 333 сума ахвяраванні)

Заўвага: параметры ў тэксце паведамлення - код Віцебскай абласной арганізацыі, код дабрачыннай кампаніі "Ёлка жаданняў", сума ахвяравання – неабходна падзяляць прабеламі.

Мы будзем удзячныя ўсім, хто не застаўся абыякавым!

Далучайцеся да дабрачыннай кампаніі "Ёлка жаданняў", і хай вера ў цуды надоўга застанецца з дзецьмі, якіх вы павіншуеце з Новым годам!

Наш адрас: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 39,

тэлефоны для даведак: 46-24-51

02 12 24 46