Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах (ДIМС) інфармуе!

02.12.2024

Восеньская рыбалка прыцягвае на вадаёмы многіх, аднак варта памятаць, што ў восеньскі перыяд верагоднасць няшчасных выпадкаў з лодкі павышаецца!

Вада ў гэты час ужо халодная і ў выпадку, калі лодка перавярнулася, а рыбак апынуўся ў вадзе, намокшае адзенне пацягне яго ўніз да дна, скоўваючы рух. Таму выратавацца бывае даволі цяжка.

Толькі на працягу кастрычніка і лістапада 2024 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбыліся 3 аварыйныя выпадкі з маламернымі судамі. З прычыны чаго загінулі 4 чалавекі. А ўсяго з пачатку 2024 года ў Віцебскай вобласці ўжо адбылося 7 аварыйных выпадкаў на маламерных судах з гібеллю 8-мі чалавек. Ва ўсіх выпадках людзі былі без выратавальных камізэлек!

ДIМС Віцебскай вобласці, звяртаючыся да ўладальнікаў маламерных судоў, у цяперашні час заклікае рыбаловаў устрымацца ад лоўлі рыбы з лодак. Адмоўная тэмпература паветра, халодная вада не даюць чалавеку шанцаў выжыць, калі ён апынуўся ў ледзяной вадзе. Чалавек гіне пры тэмпературы цела менш за 26 градусаў (гэта прыкладна 30 хвілін знаходжання ў халоднай вадзе). Знаходзячыся на значным выдаленні ад берага, вам можа не дапамагчы нават надзетая выратавальная камізэлька. У халодную пару года, калі нешта здарыцца з вашым суднам (перавярнулася, страціла герметычнасць і да т. п.), альбо вы выпалі за борт, фінал будзе трагічным! Задумайцеся пра гэта! Паклапаціцеся самі пра сваю бяспеку, не рызыкуйце!

Не грэбуйце апрананнем выратавальнай камізэлькі, яна ў разы павышае вашыя шанцы на выратаванне! Будзьце асцярожныя і беражыце сябе, аказвайце дапамогу тым, хто трапіў у бяду на вадаёме!