Актыўны ўдзел у важным этапе электаральнай кампаніі прымае калектыў ААТ "НКФА Белінкасгруп", члены якога да пачатку працоўнага дня, запрасіўшы члена ініцыятыўнай групы, паставілі свае подпісы ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата.
- У нашай установе працуе каля 70 чалавек, кожны разумее, наколькі важна выканаць свой грамадзянскі абавязак. Улічваючы спецыфіку дзейнасці, шчыльны графік працы, вырашылі на месцы далучыцца да важнага этапу, усе ахвотна ставяць свае подпісы за стабільнасць, спакой, мір у нашай краіне, - адзначыла Таццяна Шаблёва, начальнік рэгіянальнага ўпраўлення №20 г. Полацка ААТ "НКФА Белінкасгруп".