Вынікі дзейнасці за пяцігадовы перыяд падвялі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

20.11.2024

Вынікі дзейнасці за пяцігадовы перыяд падвялі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У справаздачна-выбарчай канферэнцыі абласной арганізацыі прынялі ўдзел старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач, а таксама старшыні першасных прафсаюзных арганізацый, сацыяльныя партнёры, кіраўнікі арганізацый вобласці.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Алена Няфёдава выступіла з дакладам аб выніках работы галіновага прафсаюза ў вобласці за пяцігадовы перыяд. У структуру галіновага прафсаюза вобласці ўваходзіць 21 раённая, 1 Наваполацкая гарадская і 377 першасных прафсаюзных арганізацый. Прафсаюз дзяржаўных і іншых устаноў аб'ядноўвае амаль 20 тысяч грамадзян, за пяць гадоў ён стаў больш на 2600 чалавек. З 2019 года ў вобласці створана 74 новых пярвічак, 36 з іх – у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці.

У дзяржаўных арганізацыях ахоп прафсаюзным членствам дасягнуў 99,3 працэнты. 100 працэнтны ахоп - у Бешанковіцкай, Верхнядзвінскай, Глыбоцкай, Лёзненскай, Пастаўскай, Расонскай, Чашніцкай, Шаркаўшчынскай раённых арганізацыях. Алена Няфёдава адзначыла, што за пяць гадоў заключана 59 новых калектыўных дагавораў, у тым ліку 19 – у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці.

Дэлегаты справаздачна-выбарнай канферэнцыі ўхвалілі работу абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, яе старшынёй аднагалосна абралі Алену Няфёдава.

Сяргей Патапенка адзначыў, што абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў з'яўляецца адной з лепшых у краіне. Галіновы прафсаюз заўсёды выконвае прагнозныя паказчыкі, а таксама праводзіць вялікую работу па ўсіх напрамках дзейнасці. На высокім узроўні ў рэгіёнах вобласці праходзяць прафсаюзныя мерапрыемствы, акцыі, дабрачынныя сустрэчы, да іх далучаюцца моладзь і старэйшае пакаленне. У наступнай пяцігодцы абласная арганізацыя таксама будзе ў ліку лепшых па частцы прававой дапамогі членам прафсаюза, аховы працы, кадравай палітыкі і працы з моладдзю.

З прывітальным словам да дэлегатаў канферэнцыі звярнуўся старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач. Ён сказаў:

- Члены галіновага прафсаюза аднымі з першых падключаюцца да маштабных праектаў і акцый, прымаюць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Віцебскай вобласці. Нямала значных падзей арганізаваў прафсаюзны актыў у год якасці. Вялікая ўвага надаецца перадавікам вытворчасці, ветэранам працы, таленавітай моладзі. Дзякуй усім за згуртаванне грамадства вакол нашых каштоўнасцяў, абарону правоў і інтарэсаў працоўных, прафесіяналізм у прафсаюзнай рабоце.

Прыемным завяршэннем прафсаюзнага сходу стала ўзнагароджанне лепшых старшыняў раённых і гарадскіх прафсаюзных камітэтаў, сацыяльных партнёраў і актыўных членаў прафсаюза.

Дэлегатаў канферэнцыі запрасілі на канцэртную праграму "Мы - разам!» з удзелам членаў галіновага прафсаюза.

vitbichi.by