Памер вылічанай сумы экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скід сцёкавых вод, захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці штоквартальна можа быць зменшаны (у памеры не больш за вылічаную суму адпаведнага экалагічнага падатку ў названы перыяд) на суму праведзеных расходаў на фінансаванне капітальных укладанняў (за выключэннем капітальных укладанняў, што фінансуюцца з бюджэту) пры рэалізацыі адпаведна наступных прыродаахоўных мерапрыемстваў:
- узвядзенне і (або) рэканструкцыю газаачышчальных установак, установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама ў стварэнне аўтаматызаваных сістэм кантролю за выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра;
- узвядзенне і (або) рэканструкцыю збудаванняў, установак і (або) прылад, прызначаных для выдалення са сцёкавых вод забруджвальных рэчываў, апрацоўкі асадку і выпуску вычышчаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб'екты;
- узвядзенне і (або) рэканструкцыю ўласнікамі адходаў аб'ектаў па выкарыстанні адходаў і (або) аб'ектаў абясшкоджвання і захоўвання адходаў.
Просім улічыць наяўнасць дадзенага механізму льгатавання па выплаце экалагічнага падатку пры планаванні і рэалізацыі мерапрыемстваў, у т.л. умоў, устаноўленых тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды ў дазволах на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, спецыяльнае водакарыстанне, захоўванне і захаванне адходаў, а таксама ў комплексных прыродаахоўных дазволах.
Пры ўзнікненні пытанняў аб практыцы прымянення разглядаемай меры эканамічнага стымулявання рэкамендуем звяртацца ў тэрытарыяльныя органы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя