На Полаччыне працягваецца збор подпісаў на карысць прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў Прэзідэнты

16.11.2024

Ініцыятыўныя групы працягваюць збор подпісаў на карысць прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў Прэзідэнты.

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі вылучэнне кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду адбываецца выключна шляхам збору подпісаў - прэтэндэнты павінны набраць не менш за 100 тысяч подпісаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам.

Як паведаміла член адной з ініцыятыўных груп Наталля Кулік, палачане падчас пікетаў актыўна цікавяцца ходам дадзенага этапу, многія нават прыходзяць загадзя, каб падставіць свой подпіс і падтрымаць свайго кандыдата. Настрой у цэлым ва ўсіх пазітыўны. І гэта радуе.

pvestnik.by