Палачане прымаюць удзел у выязным абласным семінары "Беларусь і мы"

16.11.2024

У Віцебску праходзіць першы этап выязнога абласнога семінара "Беларусь і мы" для членаў Віцебскага абласнога савета працоўнай моладзі і маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь ад Віцебскай вобласці.

Вітаючы ўдзельнікаў семінара, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў акцэнтаваў увагу на тым, што сёння важна зацікавіць маладых людзей, каб тыя замацоўваліся на месцах, заставалася працаваць у рэгіёнах.

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, падкрэсліў, што Маладзёжны парламент ад паўночнага рэгіёна – перспектыўны кадравы рэзерв, патэнцыял краіны.

Члены маладзёжнага савета (парламента) Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рабоце чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, наведалі ААТ "Віцебскія дываны", дзе пасля экскурсіі па прадпрыемстве маладыя людзі абмеркавалі мэты і задачы савета. Таксама ўдзельнікі міжабласнога семінара ўсклалі кветкі да мемарыяла па вуліцы Савецкай абласнога цэнтра, наведалі музей Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова.

pvestnik.by