Ілья Ікан, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, правёў асабісты прыём грамадзян у Полацку. На сустрэчу з сенатарам прыйшлі жыхары горада і раёна.
Пытанні, па дапамогу ў вырашэнні якіх звярнуліся гараджане і вяскоўцы, тычыліся самых розных сфер і галін – жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, гандлю, паштовай сувязі, культуры. Па шэрагу аспектаў неабходныя тлумачэнні былі дадзены першым намеснікам старшыні Полацкага райвыканкама Аляксандрам Каладынскім і прадстаўнікамі датычных службаў.
Кожны зварот ўзяты Іллёй Iканам на кантроль. Спецыялістам пастаўлена задача вывучыць агучаныя праблемы больш дэталёва з мэтай выпрацоўкі варыянтаў іх вырашэння.