"Абмежаванняў па палавой прыкмеце няма». Карпенка пра ўдзел жанчын у прэзідэнцкай кампаніі

04.11.2024

У Беларусі няма абмежаванняў па палавой прыкмеце для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Пра гэта заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У Цэнтральную выбарчую камісію паступілі заявы ад 11 грамадзян. На сённяшні момант чатыры ініцыятыўныя групы ўжо зарэгістраваныя на пасяджэнні ЦВК. Двум грамадзянам было адмоўлена ў рэгістрацыі, паколькі не былі прадастаўлены ўсе дакументы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. 5 заяў будуць разгледжаныя на бліжэйшым пасяджэнні ЦВК", - удакладніў Ігар Карпенка.

"З 11 заяў тры былі пададзеныя менавіта ад жанчын. Адна жанчына сябе пазіцыянуе палітыкам, іншая — прадстаўніком жаночага руху, трэцяя — прадпрымальнікам. Жанчыны праяўляюць актыўнасць, таму што нават па статыстыцы жанчын у Рэспубліцы Беларусь значна больш, чым мужчын, — адзначыў кіраўнік ЦВК. - Разам з тым я не бачу тут нейкіх перашкод, у нас няма абмежаванняў па палавой прыкмеце, хто можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, хто не. Таму мы разглядаем выключна дакументы на адпаведнасць іх выбарчаму заканадаўству, тым патрабаванням, якія там прапісаныя".

Чарговае пасяджэнне ЦВК адбудзецца 4 лістапада - будуць разгледжаны пытанні аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант зарэгістраваныя 4 ініцыятыўныя групы: Аляксандра Лукашэнкi, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка і Вольгі Чамаданавай.

Наступны крок у электаральнай гонцы для зарэгістраваных ініцыятыўных груп - збор подпісаў грамадзян у падтрымку вылучаемай кандыдатуры. Сабраць неабходна не менш за 100 тыс. подпісаў. Гэты этап электаральнай кампаніі пачнецца 7 лістапада.

Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

pvestnik.by