МНС папярэдзіла пра фактары небяспекі пры моцным ветры

04.11.2024

У Беларусі 4 лістапада на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.

Парывы сёння могуць дасягаць 15-20 м/с, а месцамі вецер будзе ўзмацняцца да 21-24 м/с.

У такое надвор'е могуць узнікнуць фактары небяспекі. Ёсць верагоднасць пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, парушэнні электразабеспячэння, пашкоджання (абвальвання) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў.

Ратавальнікі рэкамендуюць улічваць гэтыя фактары, а таксама заклікаюць да асцярожнасці.

pvestnik.by