Раслінай года стане сіні васілёк (Centaurea cyanus) - аднагадовая травяністая лугавая расліна.
Пераможцу выбралі большасцю галасоў праз анлайн-галасаванне. Канкурэнцыю васільку склалі чабор звычайны і верас звычайны. Прыняць удзел у апытанні мог любы жадаючы.
Нацыянальная кампанія "Расліна года" праводзіцца грамадскай арганізацыяй "Батанічнае таварыства" штогод для прыцягнення ўвагі да дзікарослых раслін Беларусі, іх праблем і неабходнасці захавання.
Васілёк - сімвал беларускай зямлі. Менавіта гэтая кветка размешчана на лагатыпе Беларусі як краіны, прывабнай для турызму. Квітнее васілёк з чэрвеня да позняй восені. Афарбоўка яго пялёсткаў вар'іруецца ад сіне-блакітных да блакітна-белых.