У Полацкім райвыканкаме адбыўся прыём кіраўнікоў замежных дыпламатычных місій

11.10.2024

Сёння ў Полацку трэці раз пачаў сваю работу Міжнародны сацыяльна-эканамічны форум "Пакроўскія сустрэчы".

У Полацкім райвыканкаме адбыўся прыём кіраўнікоў замежных дыпламатычных місій. Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч вітаў надзвычайных і паўнамоцных паслоў Рэспублікі Зімбабвэ, Палесціны, прадстаўнікоў пасольстваў Сірыі, Лівіі.

Таксама сярод ганаровых гасцей форуму - Сяргей Ціхаміраў, кіраўнік гарадскога паселішча Растоў Яраслаўскай вобласці.

"Паміж нашымі гарадамі-пабрацімамі на працягу многіх гадоў актыўна развіваюцца адносіны ў розных галінах. Важна рэалізоўваць і новыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва", - адзначыў кіраўнік Полацкага раёна.

pvestnik.by