У праекце нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны да 2040 года акцэнт зроблены на развіцці рэспублікі ў розных сферах на аснове тэхналогій штучнага інтэлекту: у ахове здароўя, адукацыі, прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сельскай гаспадарцы, турызме, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, гандлі, культуры і нават у сферы фінансавага рынку. Стандартызацыя закране ўкараненне штучнага інтэлекту ў гэтых сферах. Першым крокам стала ўвядзенне ў 2024 годзе ў Беларусі 12 нацыянальных стандартаў.