З мэтай папярэджання такіх пажараў, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, з 14 па 30 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Полацкага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам".
У прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, а таксама Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.