Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя скарэктавала шэраг НПА

08.10.2024

Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 23.09.2024 № 47 унесены змяненні ў:

- Інструкцыю аб парадку інвентарызацыі адходаў вытворчасці, зацверджаную ведамаснай пастановай ад 29.02.2008 № 17;

- Інструкцыю аб парадку афармлення суправаджальнага пашпарта перавозкі адходаў вытворчасці, зацверджаную пастановай ад 09.12.2008 № 112;

- Пастанова ад 20.11.2019 № 39 "Аб абыходжанні з адходамі".

У прыватнасці, дакументам устаноўлена, што інвентарызацыя для зноў створаных арганізацый праводзіцца на працягу 60 дзён з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі; вызначана, што для правядзення інвентарызацыі ІП выдаецца загад; выключана норма аб правядзенні інвентарызацыі на працягу 30 каляндарных дзён арганізацыямі, якія ажыццяўляюць абыходжанне толькі з камунальнымі адходамі вытворчасці і ў якіх адходы першага класа небяспекі прадстаўлены толькі ртутнымі і люмінесцэнтнымі адпрацаванымі лямпамі; скарэкціраваны дадаткі да інструкцый № 17 і № 112.

Пастанова ўступіла ў сілу з 6 кастрычніка 2024 г.

 

Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя