Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе:
з 6 кастрычніка 2024 г. уступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2023 № 333-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб абыходжанні з адходамі" (далей – Закон "Аб абыходжанні з адходамі").
Новая рэдакцыя Закона "Аб абыходжанні з адходамі" зведала змены ў тэрміналогіі ў галіне абыходжання з адходамі.
Так, уведзены значныя змены ў тэрміналогію: "Адходы" і "Абыходжанне з адходамі"; "Камунальныя адходы" і "Адходы вытворчасці"; "Выкарыстанне адходаў" і "Перавозка адходаў"; "Выдаленне адходаў".
Выключаны паняцці "другасная сыравіна" і "падрыхтоўка адходаў". Уведзены новыя тэрміны, такія як "часовае захоўванне адходаў", "доўгачасовае захоўванне адходаў", "нарыхтоўка адходаў", "сартаванне адходаў", "медыцынскія адходы" і "засмечванне навакольнага асяроддзя адходамі".
Новай рэдакцыяй удакладнены асноўныя прынцыпы ў галіне абыходжання з адходамі, уведзены асноўныя напрамкі ў парадку іх прыярытэтнасці.
Для выключэння неабгрунтаванага пасярэдніцтва пры абыходжанні з адходамі і прадухілення траплення іх у навакольнае асяроддзе ў новай рэдакцыі Закона "Аб абыходжанні з адходамі" ўдакладнена кола суб'ектаў і аб'ектаў па якіх могуць адчужацца адходы і ў якіх мэтах.
У сувязі з гэтым выключаецца неабходнасць рэгістрацыі здзелак аб перадачы небяспечных адходаў на пэўны тэрмін (акрамя дагавора перавозкі) альбо аб адчужэнні небяспечных адходаў іншаму суб'екту гаспадарання, які ажыццяўляе абыходжанне з адходамі.
Таксама, новай рэдакцыяй Закона "Аб абыходжанні з адходамі" прадугледжаны нормы, якія тычацца набыцця права ўласнасці на адходы спажывання і другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
Напрыклад, юрыдычныя асобы, якія аказваюць паслугі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, набываюць права ўласнасці на гэтыя адходы з моманту іх размяшчэння ў санкцыянаваных месцах.
Права ўласнасці на другасныя матэрыяльныя рэсурсы, атрыманыя пры зносе аб'ектаў, перадаецца заказчыку або падрадчыку паводле дамовы.
У рамках аптымізацыі адміністрацыйных працэдур, выключаны патрабаванні па ўзгадненні схем абыходжання з камунальнымі адходамі, якія ўтвараюцца на землях прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага і гісторыка-культурнага прызначэння.
Новай рэдакцыяй Закона "Аб абыходжанні з адходамі" перагледжаны шэраг новых патрабаванняў да ажыццяўлення дзейнасці па выкарыстанні, абясшкоджваннi і пахаваннi адходаў, у частцы размяшчэння, будаўніцтва, эксплуатацыі, вываду з эксплуатацыі і (або) зносу аб'ектаў, на якіх ажыццяўляецца такая дзейнасць.